Ольга Масько провела «прямую линию» с читателями районной газеты

Новости Общество Экономика

Пра крэдытаванне, карткі і новыя паслугі

Нядаўна ў рэдакцыю газеты завітала дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №225 ААТ «ААБ Беларусбанк» Вольга Масько і правяла «прамую лінію» з чытачамі газеты. Сёння мы друкуем самыя актуальныя пытанні, з якімі звярнуліся жыхары раёна.


? Падкажыце, калі ласка, калі Беларусбанк плануе аднавіць спажывецкае крэдытаванне?
– З сакавіка гэтага года крэдыты ўжо выдаюцца, прычым сродкі ў памеры да 5800 рублёў прадастаўляюцца без паручыцеляў. Акрамя таго, можна скарыстацца крэдытам пад больш нізкую працэнтную стаўку (12% гадавых), калі тавар, які вам неабходна набыць, беларускіх вытворцаў.
? Часта забываю забраць картку ў банкамаце, вяртаюць мне яе не раней, чым праз 10 дзён. Ці нельга хоць неяк скараціць час чакання вяртання карткі?
– У сувязі з тым, што абслугоўванне банкаматаў, у тым ліку і ажыццяўленне забрання забытых картак, робіцца спецыяльнай арганізацыяй, якая не ўваходзіць у структуру Беларусбанка, змяніць працэс выдачы картак мы, на жаль, не можам. Але магу даць слушную параду: абавязкова выпусціце сабе другую картку да свайго рахунка, і вы пазбавіце сябе ад непрадбачаных абставін і сапсаванага настрою. Гэта сусветная практыка: да аднаго рахунка мець некалькі картак.
? Паслугамі Беларусбанка карыстаюся пастаянна, да абслугоўвання пытанняў у мяне няма, спецыялісты заўсёды ветлівыя і тактоўныя, але вось чаканне ў чарзе бывае стамляе…
– Дзякуй за добры водгук пра работу нашых спецыялістаў. Што тычыцца чэргаў, магу прапанаваць варыянты абслугоўвання без стамляльнага чакання. Сёння большасць банкаўскіх аперацый можна ажыццявіць без наведвання банка – праз дадатак «М-банкінг» на мабільным тэлефоне, праз камп’ютар у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ці ў інфакіёску. Наш кансультант дапаможа падабраць найбольш прымальны варыянт і навучыць карыстацца. Калі вам трэба аформіць крэдыт ці страхоўку, перааформіць уклад, аформіць плацежную картку, можна запісацца на абслугоўванне па папярэднім запісе (тэл. 5-49-98). Вы называеце дзень, час і паслугу, якую вам неабходна здзейсніць. На ваш мабільны тэлефон прыйдзе СМС-апавяшчэнне, якое нагадае пра запіс. Гэта так званы прынцып талоннай сістэмы ў бальніцы. Паверце, ужо многія кліенты адчулі на сабе перавагі такога абслугоўвання, асабліва сельскія жыхары, якія вымушаны падстройвацца пад грамадскі транспарт.
? Ці можна ў Беларусбанку ўзяць крэдыт на пакупку кватэры? Калі так, дык якіх умовах?
– Такі крэдыт не так даўно аднавіўся. Тэрмін крэдыту – да 20 год, працэнтная стаўка – 20% гадавых. Перавагі крэдыту верагодныя: па-першае, першыя 18 месяцаў вы будзеце плаціць толькі працэнты, а пачынаючы з 19 месяца, плаціць і асноўны доўг. Па-другое, пры разліку сумы крэдыту можна ўключаць у сукупны даход крэдытаатрымальніка даходы паручыцеляў з ліку блізкіх родных (мужа, жонкі, бацькоў, дзяцей, унукаў, родных братоў і сясцёр). Па-трэцяе, набываць кватэру можна ў любым горадзе Беларусі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у банку.
? Вольга Юр’еўна, скажыце, па якім тэлефоне можна званіць, каб даведацца пра залічэнне пенсіі. Часта не магу дазваніцца…
– Пра залічэнне вам раскажуць па нумары тэлефона 5-49-98. Але ў мяне да вас іншая прапанова. Аформіце пенсійную карту «Бархат» – і вам не трэба будзе губляць ні час, ні грошы на званкі. Калі пенсія будзе на краце, вам прыйдзе бясплатнае СМС-апавяшчэнне. Акрамя гэтага, вас прыемна здзівяць бонусы пры разліках гэтай картай у аптэках, магазінах «Еўраопт» і пры аплаце камунальных плацяжоў у інфакіёсках.
На «прамой лініі» прысутнічала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №45 ад 15.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *