Узнагароджаны лідары сяўбы
Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі спаборніцтваў на вясенняй сяўбе.
Марына Панкраценка віншуе механізатараў ААТ «Прыазёрны мір».
Лідарам вясенняга ворыва з’яўляецца Аляксандр Раманятаў з ААТ «Прыазёрны мір», які на трактары К-744 узараў 517 гектараў і прадыскаваў 896 га. На сяўбе, як і ў мінулы год, вызначыўся Павел Баршынаў з ААТ «АграБаравінка» – ён засеяў 884 гектары зерневых і зернебабовых. Сярод механізатараў, якія працавалі з пасяўнымі агрэгатамі «Лемкен», адзначаны Васіль Аглушэвіч з КУСГП «Ульскі» (засеяў 346 га).
На дыскаванні глебы ў раёне не было роўных Сямёну Лазуку з ААТ «Ляжні», які працуе ў сельскай гаспадарцы сорак гадоў, – на яго рахунку 942 гектары падрыхтаванай глебы. Больш таго, механізатар засеяў 132 га зерневых і зернебабовых.
На падкормцы зерневых і зернебабовых лепшыя вынікі ў Пятра Бардзюкова з сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» (на «Расе» падкарміў 1577 га) і Пятра Цыганкова з УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» (на РДУ-1,5 падкарміў 774 га).
Усе лідары сяўбы атрымалі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК падзячныя лісты і каштоўныя падарункі.
Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі некаторых гаспадарак таксама падрыхтавалі для лепшых механізатараў падарункі. Так, старшыня прафсаюзнай арганізацыі «Прыазёрнага міру» Марына Панкраценка прыехала на мехдвор у Амбросавічы, каб сказаць словы ўдзячнасці за работу Мікалаю Жыгунову і Віталю Антонаву. У сваіх пярвічках віншаванні атрымалі Анатоль Барадзёнак з КУСГП «Сі-роцінскі», Аляксандр Кляцкоў з КУСГП «Ульскі», Віктар Пятроў і Аляксей Зімянін з КУСГП «Мішневічы».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №42 ад 04.06.2021 г.
Сямён Лазука.