Шумилинские велосипедисты участвовали в пробеге «Километры без табака»

Здоровье Новости Общество

Велападарожжа да Вялікага каменя

У пятніцу, 28 мая, аматары актыўнага адпачынку ўдзельнічалі ў велапрабегу «Кіламетры без тытуню», прысвечаным Сусветнаму дню без тытуню.

Веласіпедысты сабраліся каля возера Шумілінскае, многія адзначалі, што грэх не скарыстацца такім цудоўным надвор’ем для велападарожжа. Тым больш, што 44 кіламетры ў добрай кампаніі – гэта няшмат.
Старт дадзены – і група веласіпедыстаў адправілася ў дарогу. Першы прыпынак быў у вёсцы Маркава, пасля якога – зноў у дарогу да Вялікага каменя ў вёсцы Горкі. Нягледзячы на тое, што большасць наведвае Вялікі камень не першы раз, ніхто не адмовіўся ад фотасесіі.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №41 ад 01.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *