На помощь придут дружинники

Безопасность Общество

На дапамогу ідуць дружыннікі
Тэрыторыя абслугоўвання Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце складае больш за 300 кіламетраў.
У дапамогу супрацоўнікам міліцыі створана 10 добраахвотных дружын з агульнай колькасцю дружыннікаў 160 чалавек. У першым паўгоддзі яны выявілі адно злачынства, 41 адміністрацыйнае правапарушэнне, суправадзілі больш за 100 цягнікоў, канфіскавалі нелегальнага тавару — цыгарэт і спіртаўтрымліваючай вадкасці — на суму звыш 400 тысяч рублёў.
Напярэдадні Дня чыгуначніка сярод добраахвотных дружын Віцебскага і Полацкага вузла ў Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі былі падведзены вынікі агляду-конкурсу ў намінацыях “Лепшая добраахвотная дружына”, “Лепшы камандзір добраахвотнай дружыны”, “Лепшы дружыннік”. Усе пераможцы атрымалі дыпломы, кветкі і грашовыя ўзнагароджанні. Думаецца, усё гэта толькі на карысць грамадству, парадку і спакою ў ім.
С. ГАНЧАРОЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Віцебскага АУС на транспарце.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *