Прэзідэнцкі падарунак — у музей

Край шумілінскі

У мінулую суботу супрацоўнікі Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея з хваляваннем чакалі шаноўных гасцей. У музей завіталі наш зямляк, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У. Ф. Мацвяйчук і  кіраўнік раёна В. А. Падляшчук.
Уладзімір Фёдаравіч з цікавасцю па-знаёміўся з экспазіцыяй музея.      Вальдэмар Антонавіч расказаў аб планах па пашырэнні музейных плошчаў. Музей сабраў вялікую і ўнікальную калекцыю экспанатаў, але маленькія плошчы дазваляюць гледачам убачыць толькі нязначную іх частку. Праўда, любы з варыянтаў пашырэння музея патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў, якіх пакуль што няма.
У. Ф. Мацвяйчук расказаў аб галоўнай мэце свайго візіту ў музей. У складзе беларускай дэлегацыі ён прысутнічаў на ўрачыстым святкаванні 65-ай гадавіны Вялікай Перамогі ў Маскве. Менавіта там ад імя Прэзідэнта Расіі Д. А. Мядзведзева Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка і члены дэлегацыі атрымалі памятныя падарункі.
“Я вырашыў, што такі каштоўны падарунак павінен быць у музеі на маёй малой радзіме – у Шуміліне”, — адзначыў Уладзімір Фёдаравіч. Падарунак уключае эксклюзіўнае падарачнае выданне кнігі “Імёны Перамогі. Палкаводцы і военачальнікі Вялі-кай Айчыннай вайны 1941-1945” і сувенір з сімволікай 65-годдзя Перамогі работы майстроў Імператарскага фарфоравага завода ў Санкт-Пецярбургу. Кніга ўключае збор дакументаў і фотаздымкаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. Уладзімір Фёдаравіч уручыў дырэктару музея Людміле Васільеўне Голубевай яшчэ дзве кнігі, выдадзеныя Беларускім дзяржаўным музеем Вялікай Айчыннай вайны: кнігу аб калекцыях музея “Захоўваем і памятаем” і “Партызанскі альманах. 1944-2009”, у якім змешчаны старонкі з газет, часопісаў, лістовак, што выдаваліся ў партызанскіх атрадах у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *