Более 60 жителей Шумилинского района приняли участие в велопробеге «Дорогами войны»

Беларусь помніць Главное Новости

«Дарогамі вайны»

У пятніцу 7 мая па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» у Шуміліне прайшоў традыцыйны велапрабег «Дарогамі вайны».

Больш за 60 чалавек, якія прадстаўлялі арганізацыі і грамадскія аб’яднанні раёна, стартавалі на цэнтральнай плошчы Шуміліна і накіраваліся ў Тропіна да мемарыяльнага комплексу. На вайсковым пахаванні прайшоў урачысты мітынг, удзел у якім бралі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Ірына Шалахава.
Старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч і старшыня Маладзёжнага парламента Аляксандр Сядзельнікаў узгадалі самаахвярны подзвіг савецкіх салдат і падкрэслілі, што беларускі народ ніколі не забудзе пра тых, хто падарыў нам мірнае неба. Удзельнікі прабегу ўшанавалі памяць савецкіх воінаў хвілінай маўчання, усклалі да могілак вянкі і кветкі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №36 ад 14.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *