Депутат Ирина Полякова рассказала старшеклассникам Шумилинской СШ №1 о своей работе

Образование Президент

Як працуюць дэпутаты

У канцы красавіка Шумілінскую СШ №1 наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ірына Палякова і сустрэлася са старшакласнікамі.

Вучні 10 класа разам з класным кіраўніком Аленай Скальзаевай, рыхтуючыся да сустрэчы, вывучылі біяграфію Ірыны Міхайлаўны і ў пачатку дыялогу самі расказалі госці, у якіх установах яна атрымала адукацыю і якія прафесіі ўжо асвоіла за гады свайго працоўнага стажу. Чым прыемна здзівілі.
А вось пра сваю цяперашнюю прафесію – прафесію дэпутата – Ірына Міхайлаўна расказала сама. Старшакласнікі даведаліся пра тое, як працуюць дэпутаты. Таксама Ірына Міхайлаўна падзялілася сваімі поглядамі наконт таго, што такое сапраўдны грамадзянін сваёй краіны.
Пасля дэпутату прыйшлося адказваць на вучнёўскія пытанні: «Якімі якасцямі павінен валодаць дэпутат?», «Работа для вас – гэта кар’ера ці задавальненне?», «Якая з засвоеных прафесій вам запомнілася больш за ўсё?», «Які тры дасягненні ў вашым жыцці вы лічыце самымі важнымі?».
Цікавіла дзесяцікласнікаў і тое, ці абмяркоўваюцца дэпутатамі пытанні, звязаныя з адукацыяй. Іх, як будучых выпускнікоў, вельмі хвалюе, ці плануецца выніковая атэстацыя ў наступным годзе. У дыялог уключылася і дырэктар школы Наталля Мясаедава.
На сустрэчы таксама выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Ён уручыў вучням кнігу пра ганаровага жыхара Шумілінскага раёна, генерала арміі, двойчы Героя Савецкага Саюза А. П. Белабародава.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, дыялог атрымаўся цікавым і павучальным. На памяць пра сустрэчу быў зроблены фотаздымак.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №34 ад 04.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *