Сувеніры ад дзяцей – у падарунак да свята
У цэнтры дзяцей і моладзі працуе выстава «Велікодны сувенір».
Сувеніры для сябе, родных і сяброў дзеці выразаюць, лепяць, клеяць на занятках па інтарэсах «Залатая саломка» і «Прырода і фантазія», якія вядзе Таццяна Каласкова. «Да Вялікадня мы зрабілі шмат прыгожых падзелак, – расказалі ўдзельнікі гуртка Макар Сачнёў і Элена Сукіясян (на здымку). – Нам падабаецца размалёўваць яйкі, рабіць аплікацыі і яйкі з гліны. Яшчэ мы падрыхтавалі велікодныя букеты і каляровую вярбу». Работы дзяцей з РЦДіМ прымуць удзел у абласной выставе дзіцячай творчасці «Божы свет вачыма дзяцей».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №33 ад 30.04.2021 г.