Пра карупцыю і яе віды
Карупцыя – адна з самых старажытных з’яў у сістэме грамадскіх адносін. Натуральна, што ў ходзе гістарычнага працэсу гэта з’ява пастаянна трансфармуецца і відазмяняецца, па меры ўскладнення палітычных і эканамічных парадкаў узнікаюць новыя формы яе праяў.
У сучасным свеце карупцыя ўяўляе сур’ёзную і надзённую праблему практычна для ўсіх дзяржаў. У прэамбуле Канвенцыі ААН супраць карупцыі адзначаецца, што «сур’ёзнасць суправаджальных карупцыяй праблем і пагроз для стабільнасці і бяспекі грамадства падрываюць дэмакратычныя інстытуты і каштоўнасці і наносіць шкоду ўстойліваму развіццю і правапарадку», а таксама тое, што «карупцыя ўжо не ўяўляе сабой лакальную праблему, а ператварылася ў транснацыянальную з’яву».
Сёння праблема карупцыі і процідзеянне яе распаўсюджванню, выпрацоўка і практычная рэалізацыія эфектыўнай антыкарупцыйнай палітыкі з’яўляецца жыццёва важнай. Дзяржава і грамадства па меры свайго развіцця з улікам шматлікіх фактараў аб’ектыўнага і суб’ектыўнага характару выкарыстоўвае сродкі супрацьдзеяння карупцыі і апрабуе іх на розных узроўнях улады.
Карупцыя – гэта прамое выкарыстанне службовай асобай правоў, якiя дадзены ёй па пасадзе ў мэтах асабістага ўзбагачэння. Гэта таксама подкуп службовых асоб, іх прадажнасць.
Вылучаюцца наступныя прычыны карупцыйных паводзінаў:
– талерантнасць насельніцтва да праяў карупцыі;
– слабая свядомасць грамадзян;
– упэўненасць у немагчымасці страціць атрыманае пры праверцы падстаў яго набыцця;
– наяўнасць у службовай асобы выбару варыянтаў паводзін, калі яна можа вырашыць пастаўленыя перад ёй пытанні як станоўча, так і адмоўна;
– няведанне грамадзянінам сваіх правоў, а таксама правоў і абавязкаў чыноўніка або асобы, якая выконвае кіраўніцкія функцыі ў камерцыйнай ці іншай арганізацыі;
– адсутнасць належнага кантролю з боку кіраўніцтва за паводзінамі службовай асобы.
Вылучаюць наступныя віды карупцыі:
– у залежнасці ад суб’екта карупцыі, злоўжывання службовым становішчам: дзяржаўная карупцыя (карупцыя дзяржчыноўнікаў); камерцыйная карупцыя (карупцыя менеджараў фірмаў);
– у залежнасці ад суб’екта карупцыі, які выступае ініцыятарам карупцыйных адносін: вымагальніцтва хабараў па ініцыятыве службовай асобы, подкуп па ініцыятыве заяўніка;
– у залежнасці ад формы выгады, якую атрымліваюць хабараатрымальнікі ад карупцыі: грашовы хабар, абмен паслугамі;
– у залежнасці ад ступені рэгулярнасці карупцыйных сувязяў: эпізадычная карупцыя, сістэматычная карупцыя.
Карупцыя аказвае негатыўны ўплыў на эканоміку і дабрабыт краіны. Магчыма, некаторым здаецца, што гэтая праблема яго не тычыцца, але ў жыцці гэта далёка не так. Не здымайце з сябе адказнасць. Ад кожнага з нас залежыць поспех барацьбы з гэтай заганай грамадства.
Віталь ІШЧУК,
намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта.
Апублікавана ў №30 ад 20.04.2021 г.