В Шумилино уточнили базу данных по незанятым в экономике гражданам

Новости Экономика

Удакладніць базу дадзеных незанятых

На чарговым пасяджэнні раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якое правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, былі разгледжаны пытанні аб аднясенні да занятых у эканоміцы грамадзян, якія прадставілі пацвярджальныя дакументы.


Гэта навучэнцы каледжаў і ВНУ, асобы, якія займаюцца рамеснай ці іншай дзейнасцю, вырошчваннем сельскагаспадарчай прадукцыі на прысядзібных участках. Было адзначана, што заканадаўства дае магчымасць унесці свой уклад у эканоміку кожнаму грамадзяніну. Каб не трапіць у базу незанятых, часта не стае толькі жадання асобных грамадзян.
Мікалай Будневіч звярнуў увагу членаў камісіі не неабходнасць да канца красавіка ўдакладніць базу дадзеных не занятых у эканоміцы грамадзян, адпрацаваць па кожным чалавеку. Ён нагадаў, што з мая 2021 года не занятыя ў эканоміцы грамадзяне будуць па поўных тарыфах аплачваць не толькі гарачую ваду, але і ацяпленне, і газ, які ідзе на гэтыя патрэбы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №30 ад 20.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *