24 января 1932 года вышел первый номер районной газеты

Актуалии Общество

З 80-годдзем, «Герой працы»!
Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты “Герой працы”,  ветэраны журналістыкі, чытачы газеты!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з 80-гадовым юбілеем газеты!
Высокі ўзровень прафесійнасці журналістаў, аб’ектыўнасць пры асвятленні падзей, аператыўнасць азнаямлення чытачоў з апошнімі навінамі і прынятымі афіцыйнымі дакументамі дазваляюць газеце заставацца папулярнай, цікавай, чытаемай.
У падшыўках “Герой працы” – гісторыя раёна за восем дзесяцігоддзяў. Газета заўсёды думае пра сваіх чытачоў, дорыць усмешкі і віншаванні, спачувае і памятае, адным словам, дыхае з чытачом адным паветрам. Матэрыялы, якія публікуюцца ў газеце, цікавыя, актуальныя, рознабаковыя.
Адкрыццё сайта газеты дазво-ліла нашым землякам, якія жывуць за межамі раёна, і тым, каму зручней віртуальнае прастора, заставацца побач з раённай газетай, быць у курсе падзей, чытаць навіны, пакідаць каментарыі.
Жадаем газеце “Герой працы” далейшага росквіту, а творчай камандзе – рэалізацыі намечаных планаў, натхнення, прафесійных поспехаў, здароўя, шчасця, памнажэння добрых традыцый, якія накапіліся за 80 год служэння журналістыцы.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *