Ирина Новикова привезла подарки в дом семейного типа

Новости Общество

На добрае свята – добрыя падарункі

На свята Дабравешчання ў дзіцячы дом сямейнага тыпу з прыемнай місіяй завіталі шаноўныя госці. Дэпутат раённага Савета дэпутатаў, лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» Ірына Новікава прывезла падарункі яго выхаванцам.

Дзяўчынкі радаваліся бадмінтону, кнігам з серыі дзіцячай энцыклапедыі і настольным гульням, хлопчыкам спадабаліся мячы. А ўсе разам былі ў захапленні ад музычнага цэнтра.
За сумесным чаяваннем выхаванцы падзяліліся сваімі школьнымі поспехамі, расказалі пра спартыўныя і творчыя дасягненні, паказалі вырабы, якія яны робяць у гуртках у школе, цэнтры дзяцей і моладзі, Доме рамёстваў. Дзеці радасна дзяліліся сваімі клопатамі і планамі, расказвалі пра сваіх хатніх гадаванцаў, любімыя гульні і заняткі. Разам з маці-выхавальніцай Святланай Цярэнцьевай яны падзякавалі Ірыне Мікалаеўне за падарункі, запрасілі прыязджаць у госці.
Разам з Ірынай Новікавай ў гасцях былі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №27 ад 09.04.2021 г.

Ірына Новікава з маці-выхавальніцай Святланай Цярэнцьевай і яе выхаванцамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *