БЧ назначыла больш за 60 дадатковых паяздоў на Вялікдзень і Радаўніцу

Новости

БЧ назначыла больш за 60 дадатковых паяздоў на Вялікдзень і Радаўніцу

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка назначыла ўжо больш за 60 дадатковых паяздоў на будучыя красавіцкія і майскія святы ўнутры краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў бліжэйшыя выхадныя дні ў сувязі з Вялікаднем (па календары каталіцкай канфесіі) дадаткова назначаны паязды ў зносінах Мінск — Гомель і Мінск — Брэст.

Так, 2 красавіка дадаткова прадугледжана курсіраванне паяздоў нумар 740 Мінск — Гомель і нумар 753 Мінск — Брэст.

Поезд нумар 740 Мінск — Гомель адправіцца з Мінска ў 19.33 і прыбудзе ў Гомель у 23.18. На шляху руху ён будзе рабіць прыпынкі на станцыях Асіповічы, Бабруйск і Жлобін.

Поезд нумар 753 Мінск — Брэст адправіцца з Мінска ў 16.53 і прыбудзе ў Брэст у 20.45.

Дадаткова будуць курсіраваць паязды і 4 красавіка. Сярод іх нумар 685 Гомель — Мінск, адпраўленнем з Гомеля ў 19.23 і прыбыццём у Мінск у 23.50. Таксама назначаны поезд нумар 686 Мінск — Гомель, які са сталіцы адправіцца ў 12.20, а ў Гомель прыбудзе ў 16.55.

Акрамя таго, пусцяць поезд нумар 754 Брэст — Мінск, адпраўленнем з Брэста ў 17.37 і прыбыццём у сталіцу ў 21.17. На шляху руху ён будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

На будучыя майскія святы і Радаўніцу з 7 па 11 мая ўжо назначаны 56 дадатковых паяздоў. Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск — Брэст, Мінск — Гомель, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Мінск — Камунары, Мінск — Пінск, Мінск — Светлагорск, Віцебск — Брэст, Гомель — Віцебск.

Таксама будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у паяздах нумар 747/748, нумар 710/709 Мінск — Гомель 8, 10 і 11 мая.

Як адзначылі ў прэс-цэнтры, работа па назначэнні дадатковых паяздоў будзе прадоўжана і далей.

Больш падрабязную інфармацыю аб паяздах і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў кантакт-цэнтры БЧ па тэлефоне 105.-0-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *