Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Незаселеныя дамы
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці забяспечыў прыняцце мер па захаванасці незаселеных жылых памяшканняў дзяржаўнага жылога фонду камерцыйнага выкарыстання ў Бешанковіцкім і Ушацкім раёнах.
Так, падчас наведвання аг. Кублічы Ушацкага раёна ўстаноўлена, што асобныя незаселеныя жылыя дамы мелі нездавальняючы стан, у дамах адсутнічалі элементы дахаў і матэрыялы знешняй абшыўкі сцен, франтоны дамоў разбураны, часткова разбураны і гаспадарчыя пабудовы каля дамоў. Аналагічныя парушэнні выяўлены і ў населеных пунктах Бешанковіцкага раёна, вёсках Двор Нізгалава, Сокарава, Фролкавічы.
КДК унёс прапановы мясцовым органам улады аб прыняцці вычарпальных мер па недапушчэнні разбурэння дамоў дзяржаўнага жылфонду, а таксама правядзенні рамонту.

Жывёла ў брудзе
Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці прыняты меры па забеспячэнні належнай работы па зімова-стойлавым утрыманні жывёлы
Пры вывучэнні гэтага пытання ў шэрагу гаспадарак Аршанскага, Міёрскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў выяўлены парушэнні рацыёнаў кармлення і ўмоў утрымання жывёлы, электроннага ўліку, вядзення камп’ю-тарнага ўліку колькасці кароў, іх прадукцыйнасці, фізіялагічнага стану, што прыводзіць да зніжэння таварнай і грашовай выручкі.
У Талачынскім раёне на ферме «Мураўнічы» КУП «Племянны завод Рэканструктар» у выніку залішняга ўтрымання цёлак злучнога ўзросту асобным не хапала фронту кармлення. Больш за тое, ім скормліваўся прамёрзлы і незбалансаваны па сухім рэчыве корм. У выніку сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы за студзень складалі менш паловы ад нарматыву: 314 г замест 750 г.
У Аршанскім раёне на дзвюх правераных малочнатаварных фермах з-за нясвоечасовай ачысткі гною і незабеспячэння ў дастатковай колькасці саламянай подсцілкі жывёла стаяла ў брудзе.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў суб’ектам гаспадарання выдадзены рэкамендацыі для прыняцця мер па ўхіленні выяўленых недахопаў. Акрамя гэтага, пра сітуацыю праінфармаваны старшыні адпаведных райвыканкамаў.

Непарадак з закупкамі
Пры правядзенні папераджальных мерапрыемстваў выяўлены парушэнні парадку ажыццяўлення закупак за кошт уласных сродкаў
КДК Віцебскай вобласці ўстанавіў, што ў шэрагу раёнаў асобнымі суб’ектамі гаспадарання не забяспечана ў поўным аб’ёме выкананне патрабаванняў заканадаўства, якое рэгулюе ажыццяўленне закупак тавараў за кошт уласных сродкаў.
Так, ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна размясціў зацверджаны парадак ажыццяўлення закупак за кошт уласных сродкаў больш чым на 2 гады пазней вызначанага тэрміну. Парушэнні таксама дапушчаны ТЦСАН Чашніцкага, Лёзненскага і Шаркоўшчынскага раёнаў.
КДК Віцебскай вобласці звяртае ўвагу кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, што за парушэнне парадку ажыццяўлення закупак тавараў за кошт уласных сродкаў з 1 сакавіка 2021 года прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў максімальным памеры да 15 БВ.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №24 ад 30.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *