Акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 27 сакавіка з 20.30 да 21.30
«Гадзіна Зямлі» – Міжнародная акцыя, у ходзе якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. Дадзеная акцыя – сімвал клапатлівых адносін да прыроды.
У Беларусі акцыя пройдзе ўжо ў 13-ты раз. У Мінску, напрыклад, традыцыйна адключаць падсветку такіх знакавых аб’ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета і многіх іншых.
Віцебская вобласць таксама не стаіць у баку. Штогод прадпрыемствы, установы і арганізацыі далучаюцца да акцыі. Традыцыйна найбольш актыўны ўдзел прымаюць установы адукацыі і культуры вобласці. Яны аргані-зоўваюць конкурсы малюнкаў і плакатаў, тэматычныя дыскатэкі, інфармацыйныя лекцыі, кніжна-ілюстраваныя выставы.
Гэта добраахвотная акцыя, і людзі самі рашаюць, колькі і якія электрапрыборы яны выключаць. Выключыць святло на гадзіну – проста. Але за гэтым сімвалічным дзеяннем стаіць магчымасць дапамагчы сваёй планеце.
Апублікавана ў №23 ад 26.03.2021 г.