Да пажаранебяспечнага сезона гатовы
У сакавіку ў Шумілінскім лясгасе прайшлі агляды дзяржаўнай лясной аховы.
Агляды праведзены ва ўсіх лясніцтвах лясгаса, а таксама сярод інжынерна-тэхнічнага складу дзяржаўнай лясной аховы. Падчас іх у работнікаў правяраліся наяўнасць і адпаведнасць форменнага абмундзіравання вызначаным нормам і яго стан, прафесійная кваліфікацыя, веданне сваіх абавязкаў, правоў і паўнамоцтваў, наяўнасць пасведчанняў вызначанага ўзору, нагрудных знакаў адрознення, уменне карыстацца спецыяльнай супрацьпажарнай тэхнікай і інвентаром.
Таксама пры правядзенні аглядаў ацэньвалася гатоўнасць спецыяльнай тэхнікі і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца для выяўлення і тушэння лясных пажараў, наяўнасць кнігі ўліку дзяжурстваў, іншыя дакументы.
Па выніках праведзеных аглядаў ўсе лясніцтвы Шумілінскага лясгаса атрымалі высокую ацэнку падрыхтоўкі да агляду і гатоўнасці лясной аховы лясніцтваў да работы ў пажаранебяспечны сезон.
Лепшым па выніках агляду прызнана Мікалаеўскае лясніцтва.
Алена КАРПУШЭНКА.