Сімвал мірнага і стабільнага жыцця народа

Главное Новости Общество

Сімвал мірнага і стабільнага жыцця народа

Прынятая 27 гадоў таму Канстытуцыя Беларусі стала сімвалам новай эпохі – свабоднага, мірнага і стабільнага жыцця беларускага народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 сакавіка на сустрэчы з членамі Канстытуцыйнай камісіі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што рашэнне аб фарміраванні Канстытуцыйнай камісіі было прынята на VI Усебеларускім народным сходзе. Паводле яго слоў, знамянальна, што яна пачынае сваю работу ў Дзень Канстытуцыі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт яшчэ раз павіншаваў усіх беларусаў і, у прыватнасці, удзельнікаў мерапрыемства са святам.
«З Асноўным законам нашай краіны мы прайшлі шлях станаўлення першай суверэннай дзяржавы на нашай зямлі. І значэнне гэтай Канстытуцыі, напэўна, будзе вызначацца перш за ўсё гэтым фактам. Прынятая 27 гадоў таму Канстытуцыя стала сімвалам новай эпохі – свабоднага, мірнага, стабільнага жыцця беларускага народа», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ўсе гэтыя гады беларуская дзяржава развівалася, прытрымліваючыся тых прынцыпаў, якія былі закладзены ў аснову Канстытуцыі. «Мы шмат чаго дасягнулі, і жыццё не раз даказвала правільнасць выбранага шляху. Індыкатарам сталі мір і парадак у нашай краіне, згода ў грамадстве, якія захаваныя, нягледзячы на шматлікія спробы знешніх сіл унесці разлад у наш агульны дом. Падзеі мінулага года прадэманстравалі ўстойлівасць сістэмы. І гэта не што іншае, як цвёрдасць пазіцыі і прынцыпаў людзей з дзяржаўным мысленнем. Людзей, якія захавалі краіну», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Канстытуцыя – безумоўна, вельмі важны дакумент для краіны. Але гэта не толькі нормы, прапісаныя на паперы, таксама важна пазіцыя людзей, якія фарміруюць грамадскую думку.
«Дзейнасць Канстытуцыйнай камісіі павінна мець галосны і адкрыты характар. Даступнасць вашай работы для ініцыятыў людзей – гэта пытанне даверу грамадства да яе выніку», – пад-крэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што і дзеючая Канстытуцыя сябе не вычарпала. «З ёю мы сфарміраваліся як суверэнная, прававая, незалежная, сацыяльная дзяржава, і праз больш як 25 гадоў гэты дакумент абсалютна актуальны, – выказаў упэўненасць Прэзідэнт. – Дарэчы, нядаўняе сацыялагічнае даследаванне нашага грамадства якраз гэта і паказала». Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, паводле даных маштабнага сацапытання, больш за 65% яго ўдзельнікаў не лічаць патрэбным змяняць Канстытуцыю.
«Кожная норма Асноўнага закона павінна служыць галоўнай мэце – захаваць краіну, каб было што перадаць нашым дзецям і ўнукам», – адзначыў беларускі лідар.
Паводле паведамленняў БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *