Чырвоны Крыж запрашае дапамагчы
У суботу 21 студзеня на паркоўцы каля цэнтральнага ўнівермага з 13.00 да 14.30 будзе знаходзіцца машына Чырвонага Крыжа і абсталяваны пункт збору рэчаў.
Кожны жадаючы прыняць удзел у дабрачыннай акцыі можа прынесці рэчы новыя ці былыя ва ўжыванні, але чыстыя і не патрабуючыя рамонту. Пасцельная бялізна, абутак, галаўныя ўборы, ніжняя бялізна прымаюцца толькі новыя. Усе тыя, хто не зможа прынесці рэчы да ўказанага часу, могуць прыносціь іх у офіс Чырвонага Крыжа, папярэдне звязаўшыся па тэл. 511-42-90 МТС.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2012 г.