Елена Сола получила благодарность за воспитание дочери – известной биатлонистки Анны Сола

Общество Спорт, туризм

Падзяка маці спартсменкі

Напярэдадні Дня жанчын да Алены Пятроўны Сола ў в. Завяззе завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

Яны павіншавалі маці выдатнай спартсменкі-біятланісткі Ганны Сола са святам, выказалі словы ўдзячнасці за выхаванне дачкі, якая праслаўляе Беларусь і наш Шумілінскі раён на сусветных спартыўных спаборніцтвах, уручылі ёй кветкі і падарунак. Алена Пятроўна падзялілася ўспамінамі пра тое, як фарміраваўся характар яе дачкі, выпрацоўваліся спартыўныя навыкі.
Дарэчы, Ганна Сола таксама зрабіла маці святочны падарунак – напярэдадні яна разам з сяброўкамі па камандзе заваявала серабро ў эстафеце на этапе Кубка свету, які праходзіў у Чэхіі.
Сяргей ПАЎЛАЎ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *