З любой нагоды…
Алкагалізм – разбурэнне фізічнага і псіхічнага здароўя чалавека, зло, якое пад удар ставіць сямейны і грамадскі дабрабыт. З тых сем’яў, дзе п’юць, прыходзіцца забіраць дзяцей.
Чаму алкаголь з’яўляецца абавязковым атрыбутам заўжды і з любой нагоды? Жэняцца – п’юць, дзіця нарадзілася – п’юць, у школу пайшло — п’юць… Наша гасціннасць неад’емна ад выпіўкі і абавязкова: “да дна”. Між іншым, прыклад бацькоў, дзядоў – узор для пераймання: у дарослых – спіртное, у дзяцей, пакуль што, – ліманад, але з імі чокаюцца…
Сёння моладзь сябруе з півам і лічыць яго бяскрыўдным напоем. Між іншым, гарэлка – канцэнтраваны яд, піва – разбаўлены яд, які хуткімі тэмпамі робіць свайго аматара залежным. “Піўны” алкагалізм – гэта ўжо праблема.
Чалавек нараджаецца з патрэбай дыхаць, спаць, есці і піць ваду. Алкаголь не ўваходзіць у лік натуральных жыццёвых патрэб. А той, хто пачынае піць, павінен разумець, што добраахвотна адмаўляецца ад здароўя, сям’і, жыцця…
Да слова, у Шумілінскім раёне на ўліку ва ўрача-нарколага з дыягназам алкагольная залежнасць стаіць 419 чалавек. Гэту лічбу можна памнажаць, бо залежных ад алкаголю лю-дзей у нас больш разы ў чатыры.
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг УЗ “Шумілінская ЦРБ”.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010