Шумілінскі музей – лепшы ў вобласці

Главное Культура

Шумілінскі музей – лепшы ў вобласці

Па выніках работы за 2020 год Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей названы лепшым музеем вобласці.
131 экскурсія, 66 тэматычных выстаў, 102 культурна-адукацыйныя мерапрыемствы, 12 новых праектаў арганізавалі і правялі ў 2020 годзе супрацоўнікі Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Музейны фонд папоўніўся амаль на 350 адзінак і склаў 12345 музейных экспанатаў. Выкананы план па аказанні платных паслуг на 101,5%. Дадзеную ўстанову культуры наведалі летась 10165 чалавек, нягледзячы на неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю.

Узнагароду ўпраўлення культуры аблвыканкама «За высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва» і прэмію супрацоўнікі музея атрымаюць на выніковай калегіі ўпраўлення, якая пройдзе на гэтым тыдні.
Перамога ў намінацыі «Лепшы музей», безумоўна, заслуга ўсяго калектыву ўстановы, адзначае дырэктар музея Святлана Іванова. Гэта ўзнагарода за творчасць і адданасць прафесіі. І стымул для далейшай работы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны нашай Шумілін-шчыны.
Віншуем супрацоўнікаў Шумі-лінскага гісторыка-краязнаўчага музея з высокай адзнакай дзейнасці, жадаем ім і надалей поспехаў і плёну ў рабоце.
Алена КАРПУШЭНКА.

Святлана Іванова (у цэнтры) з калегамі Лідзіяй Барадзёнак, Жаннай Ніціеўскай, Таццянай Цэрах і Ірынай Кодзіс.
Апублікавана ў №14 ад 23.02.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *