Что делать при гриппе

Здоровье Общество

Грып – кладзіцеся ў ложак
Грып і іншыя вострыя рэспіратарныя захворванні адносяцца да інфекцый, якія наносяць значную шкоду здароўю людзей. Кожны чалавек на працягу свайго існавання не адзін раз пакутуе на грып ці ВРЗ і (па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя) з-за гэтага “губляе” ў сярэднім адзін год жыцця.
Каб не лічыць упустую патрачаны час, трэба скарачаць працэс выздараўлення. А ён будзе значна карацей толькі ў тым выпадку, калі вы адразу ляжаце ў ложак, як толькі адчулі першыя сімптомы. Усе ведаюць, што адзін хворы на грып можа заразіць сотню. І гэта сапраўднае шкодніцтва.
Пачалі праймаць дрыжыкі, паднялася тэмпература, паявіліся рэзкі галаўны боль, ламота ў целе, моцная слабасць, насмарк, сверб у горле – выклікайце ўрача на дом, прыміце меры да ізаляцыі ад іншых членаў сям’і.
Каб не захварэць на грып, трэба падчас эпідэміі пазбягаць месцаў знаходжання вялікай колькасці людзей, змазваць поласць носу аксалінавай маззю два разы на дзень. Можна таксама прымаць лекавыя супрацьвірусныя прэпараты (рэмантадзін, арпетол і іншыя).
Для павышэння супраціўлення арганізму рэкамендуецца прымаць вітаміны С, А, групы В, якія ўтрымліваюцца ў комплексах “Гексавіт”, “Рэвіт”, “Ундэвіт”, у сіропе шыпшыны. Добра прымаць, калі няма алергіі, прэпараты-адаптагены расліннага паходжання – экстракты і настойкі элеўтэракоку і жэньшэню. Можна ўжываць плады, сокі і адвары журавін, брусніц, лімонаў, цыбулю і часнок.
На карысць сістэматычныя аздараўленчыя мера-прыемствы: загартоўка, ультрафіялетавае апраменьванне, прагулкі на свежым паветры і іншае.
У Шумілінскай ЦРБ на час эпідэмічнага сезона працуе “гарачая лінія” па тэл. 4-18-79, з 9.00 да 10.00 – кансультуе ўрач-інфекцыяніст Святлана Генадзьеўна Леснічэнка. Можна атрымаць кансультацыю з 8.00 да 20.00 па тэл. 4-11-57.
С. ЛЕСНІЧЭНКА, урач-інфекцыяніст УЗ “Шумілінская ЦРБ”.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *