І дэпутат можа быць Дзедам Марозам

Общество Президент

І дэпутат можа быць Дзедам Марозам

У апошнія дні снежня Шуміліншчыну наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова. У яе было дзве галоўныя місіі: правесці прыём грамадзян і «прамую лінію» з жыхарамі раёна і павіншаваць з Новым годам чацвярых дзяцей у сям’і Ірыны і Рамана Рабцавых з райцэнтра.


Прыходу гасцей дзеці – 11-гадовы Ілья, 5-гадовы Макcім і адзінаццацімесячная Яна – былі вельмі рады. З радасцю і цікаўнасцю разглядалі цацкі, канструктар, канцылярскія прылады (дэпутат-«Дзед Мароз» падрыхтаваў падарункі кожнаму дзіцяці), цукеркі, мандарыны, яблыкі. Абяцалі дзеці перадаць падарунак і старэйшаму брату Арцёму, які вучыцца ў Віцебскім каледжы і павінен быў прыехаць дадому вечарам.
Ірына Палякова павіншавала сям’ю Рабцавых з надыходзячым Новым годам, пажадала ўсім здароўя, шчасця, поспехаў і ўдачы. Усе разам сфатаграфаваліся на памяць – не кожны год такія нечаканыя прыемныя сустрэчы-сюрпрызы здараюцца.
Алена КАРПУШЭНКА.

На здымку: Ірына Палякова з сям’ёй Рабцавых.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *