Сессия Шумилинского райсовета депутатов утвердила планы на 2021 год

Президент Экономика

Зацверджаны планы на 2021 год

29 снежня 2020 года на сесіі раённага Савета дэпутатаў зацверджаны прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і раённы бюджэт на 2021 год, а таксама абраны ўдзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу

Адкрываючы сесію, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што напрыканцы года на разгляд дэпутатаў выносіцца справа-здача раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за год, прагнозныя параметры і праект бюджэту на 2021 год. Ірына Мікалаеўна прапанавала таксама ўнесці ў парадак дня сесіі пытанне аб выбранні ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу, якіх у адпаведнасці з зацверджаным парадкам арганізацыі і правядзення сходу павінны выбіраць дэпутаты раённага Савета дэпутатаў.

Вынікі 2020 года
Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў падкрэсліў, што год быў складаны, пандэмія каранавірусу паставіла ўсіх перад новым выклікам, але раён не дапусціў падзення эканомікі, працягваў развіваць сацыяльную сферу, забяспечыў станоўчую дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця. Па выніках года плануецца выканаць 4 з 8 паказчыкаў матрыцы задач, 6 з 14 прагнозных паказчыкаў. Па выніках года раён спрацаваў з прыбыткам у 4,3 мільёна рублёў. Забяспечаны рост сярэднямесячнай заработнай платы, якая склала 860 рублёў. За пяцігодку зарплата вырасла ў 1,8 раза.
У сельскай гаспадарцы раёну ўдалося дасягнуць станоўчай дынамікі: вытворчасць валавой прадукцыі складзе 102% да ўзроўню 2019 года.
Гаспадаркам раёна за год аказана падтрымка на суму 2,7 мільёна рублёў, у тым ліку з мясцовага бюджэту 304,9 тысячы рублёў. У раён паступіла 12 новых трактароў, з іх 5 – энерганасычаныя. У інтэграцыйныя структуры вобласці ўвайшлі 3 гаспадаркі раёна.
Рост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў за 11 месяцаў 107,6%. Прамысловыя прадпрыемствы атрымалі чысты прыбытак у памеры 424 тысячы рублёў, забяспечылі рэнтабельнасць 3,9%.
У сферы ЖКГ уведзены ў эксплуатацыю пасля капрамонту 4 422 кв м жылых дамоў, заменена 5,2 км цеплавых сетак, вядзецца рэканструкцыя цэнтральнай кацельні. Працягваецца будаўніцтва станцый абезжалезвання ў сельскай мясцовасці.
У рамках рэалізацыі дзяржпраграмы развіцця малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў у г. п. Обаль выкананы рамонт Обальскай СШ, шэрага ўстаноў і арганізацый, жылога фонду, заасфальтавана 11,97 тысячы кв. м вуліц і пешаходных дарожак.
У Шуміліне асфальтавана 21 дваровая тэрыторыя, 4 336 кв. м вуліц, праведзены капітальны рамонт трох дамоў, уладкаваныя дзве сучасныя спартыўныя пляцоўкі са штучным пакрыццём.
Паспяхова завяршае год будаўнічая галіна раёна. У эксплуатацыю ўведзена 3805 кв. м жылля, з іх з дзяржаўнай падтрымкай – 1796 кв. м.
На развіццё эканомікі раёна накіравана больш за 22 мільёны рублёў інвестыцый, у тым ліку на мадэрнізацыю Обальскага керамічнага завода, будаўніцтва дрэваапрацоўчага цэха Шумілінскага лясгаса.
Захоўваецца і развіваецца сацыяльная сфера, пенсійная сістэма, дзяржаўная падтрымка некаторых слаёў насельніцтва, мнагадзетных сямей.
Ва ўмовах пандэміі каранаіруснай інфекцыі дадаткова былі выдзелены з бюджэту 1,233 мільёна рублёў на набыццё лекаў, аплату працы медыкаў.

Планы на 2021 год
На 2021 год плануецца будаўніцтва 3285 кв. м. жылля, у тым ліку 40-кватэрнага жылога дома па завулку Угнявёнка, 7.
У рамках правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2021» ў Шуміліне плануюцца капітальныя рамонты будынка раённага цэнтра культуры (выдзелены 4 мільёны рублёў), СШ №1, ТЦСАН, рэканструкцыя цэнтральнага парка і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, капрамонт стадыёна з рэканструкцыяй трыбун, будаўніцтва разлікова-касавага цэнтра «Віцебскэнерга» і іншае. Таксама плануецца адрамантаваць капрамонтам 16 шматпавярховых дамоў, бягучым рамонтам – 28 жылых дамоў.
У 2021 годзе прадоўжыцца планамерны рамонт аддзяленняў ЦРБ, паліклінікі, абнаўленне дыягнастычнай апаратуры.
Будзе працягвацца аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі з выхадам на параметры нарматыўнага фінансавання.

Бюджэт 2021 года
Праект раённага бюджэту на 2021 год прадставіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама дэпутат раённага Савета дэпутатаў Алена Сідарэнка. Алена Савельеўна адзначыла, што рацыянальнае размеркаванне выдаткаў бюджэту забяспечыла захаванне балансу прыярытэтаў мясцовага бюджэту і дазволіла выканаць базавыя бюджэтныя абавязацельствы.
За студзень-лістапад 2020 года ва ўсе ўзроўні бюджэту паступіла 19 181,9 тыс. рублёў, што склала 89,7% да гадавога ўзроўню. З улікам даходаў на 87% прафінансаваныя і выдаткі бюджэту з прыярытэтным фінансаваннем сацыяльна значных напрамкаў. Бюджэт захаваў сацыяльную накіраванасць. Расходы на сацыяльна-культурную сферу, сацыяльную палітыку склалі 74,3% у аб’ёме бюджэту.
Праект бюджэту на 2021 год сфарміраваны з улікам асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі крыніцамі даходаў будуць падатак на дабаўленую вартасць, падаходны падатак, падаткі на прыбытак і на ўласнасць, кампенсацыя расходаў дзяржавы. У сукупнасці яны сфарміруюць 95% даходнай часткі бюджэту. Уласныя даходы бюджэту раёна прагназуюцца ў аб’ёме 14 673,4 тысячы рублёў. За кошт уласных даходаў будзе забяспечана 29%, за кошт паступленняў з рэспубліканскага бюджэту – 71%.
Прыярытэтнымі накірункамі бюджэтнай палітыкі застаюцца сацыяльная абароненасць насельніцтва, павышэнне дабрабыту грама-дзян за кошт павелічэння памеру заработнай платы. У структуры расходаў доля аплаты працы складзе 46%.
Расходы бюджэту складуць 49 678,5 тысячы рублёў. У праекце бюджэту прадугледжаны выдаткі на фінансаванне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2021» ў памеры 13 748,4 тысячы рублёў.
Бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць – выдаткі на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы складуць 71% (36 мільёнаў рублёў). Будзе забяспечана дзяржаўная адрасная падтрымка пэўных катэгорый насельніцтва ў рамках сацыяльнай палітыкі, субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву, пасажырскія перавозкі, патанненне цвёрдага паліва для насельніцтва і іншыя сацыяльна значныя выдаткі.
Старшыня пастаяннай камісіі раённага Савета па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця Павел Манак падтрымаў прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект бюджэту на 2021 год, адзначыўшы, што дакументы прапрацаваныя ў аддзелах і ўпраўленнях райвыканкама, пастаянных камісіях раённага Савета дэпутатў і адобраны.
Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Капшуль, які браў удзел у сесіі раённага Савета, падзякаваў прысутным за плённае супрацоўніцтва, сказаў, што раёну аказаны высокі давер – правесці абласныя «Дажынкі». Гэта надае адказнасці кіраўнікам і спецыялістам, усім работнікам АПК – неабходна паказаць годныя вынікі.
Дэпутаты зацвердзілі ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы раёна на 2021 год, у прыватнасці: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата павінна скласці 107% да ўзроўню 2020 года, інвестыцыі ў асноўны капітал – 121%, сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту – 108,8%. Быў зацверджаны і бюджэт раёна на 2021 год.

Іншыя пытанні
Дэпутаты ўнеслі змяненні ў некаторыя раней прынятыя рашэнні, удакладненні ў бюджэт раёна на 2020 год. Таксама былі вызвалены ад пералічэння ў раённы бюджэт часткі сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці раёна, КУП БАН, КУСХП «Мішневічы» і «Сіроцінскі», УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», грошы пойдуць на папаўненне абаротных сродкаў прадпрыемстваў.
Апошнім пытаннем парадку дня стала абранне ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу ад Шумілінскага раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №1 ад 06.01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *