Падтрымай тых, каму цяжка
Ва ўсе часы на Беларусі людзі былі спагадлівымі, і калі прыходзіла бяда, ішлі на дапамогу. І чым складаней станавілася жыццё, тым мацней была згуртаванасць і ўзаемавыручка. Гэта дазволіла народу выжыць і прайсці праз цяжкія і страшныя войны і беды.
Заўважана, што першымі адгукаюцца на заклік пра дапамогу тыя, хто, здавалася б, самі маюць патрэбу ў дапамозе.
Адна з вялікіх і планамерных работ раённага Чырвонага Крыжа – гэта збор адзення, якое потым размяркоўваецца сярод тых, хто мае патрэбу. Бывае вельмі прыемна, калі мы прыносім бацькам неабходныя дзіцячыя рэчы, а ўзамен нам перадаюць аддзене, з якога дзеці ўжо выраслі. Атрымліваецца своеасаблівы абмен, у якім людзі дзеляцца не толькі адзеннем, але і цеплынёй сваіх сэрцаў. Менавіта так было літаральна на днях, калі нашы валанцёры прынеслі маладой матулі дзіцячую зімнюю куртачку на замену адзінай выйшаўшай са строю. Жанчына перадала поўны пакет акуратна складзеных распашонак і іншай дзіцячай вопраткі, з якой ужо вырасла яе дзіця.
Чырвоны Крыж падтрымлівае цесныя адносіны з урачамі бальніцы. Пасля святаў у гутарцы з загадчыцай дзіцячага аддзялення райбальніцы Ліліяй Раманаўнай Завадскай даведаліся, што патрэбны рэчы для нованароджанага, бо ў сям’і няма магчымасці забяспечыць дзіця неабходным. Пры наяўнасці рэчаў у фондзе Чырвонага Крыжа гэта зрабіць нескладана, але ж гэты фонд фарміруецца выключна з ахвяраванняў людзей і намаганняў добраахвотнікаў. На жаль, на сённяшні дзень у офіс Чырвонага Крыжа тэлефануюць у асноўным тыя, хто просіць дапамогі, а не тыя, хто хоча і гатовы аказаць яе. Дапамога не бывае вялікай ці маленькай, яна бывае своечасовай.
Сёння кожны з жадаючых можа прыняць удзел у мерапрыемствах, праводзімых Чырвоным Крыжом і накіраваных на падтрымку сацыяльна неабароненай катэгорыі нашага насельніцтва. Напрыклад, звязаць сваімі рукамі цёплыя рэчы. Для гэтага ў офісе вам з радасцю дадуць неабходную колькасць нітак. Гэта могуць быць світары, шапачкі, шкарпэткі. Нават навічок у гэтым рамястве можа звязаць шалік ці проста квадрацікі 18х18 см, з якіх потым сшыюць коўдру.Усе гэтыя рэчы па меры неабходнасці будуць перадавацца ў прытулкі для дзяцей, інвалідам і пажылым, іншым маючым патрэбу людзям.
У суботу 21 студзеня на паркоўцы каля цэнтральнага ўнівермага з 13.00 да 14.30 будзе знаходзіцца машына Чырвонага Крыжа і абсталяваны пункт збору рэчаў. Кожны жадаючы прыняць удзел у дабрачыннай акцыі можа прынесці рэчы новыя ці былыя ва ўжыванні, але чыстыя і не патрабуючыя рамонту. Пасцельная бялізна, абутак, галаўныя ўборы, ніжняя бялізна прымаюцца толькі новыя. Усе тыя, хто не зможа прынесці рэчы да ўказанага часу, могуць прыносціь іх у офіс Чырвонага Крыжа, папярэдне звязаўшыся па тэл. 511-42-90 МТС.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.