Жара расплавила даже дресс-код

Общество

Спякота супраць дрэс-кода
І ці магла я думаць, што нешта ў стане пахіснуць мае цвёрдыя перакананні ў тым, што жанчыне з’явіцца на рабочым месцы  не па дрэс-коду – недапушчальная раскоша.  Жах, гэта не можа быць пра мяне!  Але слупок тэрмометра ўпэўнена адстойваў пазіцыю ў плюс 35, і прыйшлося прызнаць: без калготак на нагах, рукавоў на руках таксама можна рызыкнуць з’явіцца перад начальствам (якое пад уплывам спапяляючых тэмператур стала больш лагодным).
Канешне, на адназначнае міні і адкрыты пупок адчайвацца не варта, але ўсё ж прыродныя анамаліі ўнеслі некаторыя карэктывы ў знешні выгляд офісных (і не толькі) супрацоўнікаў. Вы заўважылі, як прадстаўніцы абавязанага заўжды быць прыгожым полу сталі вялікімі прыхільніцамі натуральных матэрыялаў, спадніцы і штаны з якіх, вядома, крыху камечацца – але ў іх, ну, дужа камфортна (вось цяпер і мы  пры выбары ўбораў кіруемся галоўным правілам любой еўрапейкі). Лён, бавоўна – і ніякай сінтэтыкі. Гэта здарова і здорава! І выглядаць, дарэчы, можна модна і стыльна. Успомнілі нашы жанчыны і пра капялюшыкі, некаторым нават удалося падабраць нешта даволі вытанчанае і ўпісаць гэта ў свой гардэроб.
Складаней тым з нас, у каго прыкід строга вызначаны і рэгламентаваны. Наўрад ці можна зразумець міліцыянера, што з’явіцца перад вамі ў сарафане і шлёпанцах на босую нагу. Здзіўленне выклікае і суддзя, якая не палічыць неабходным апрануць мантыю. Тут ужо застаецца адно – цярпець і верыць, што калі-небудзь, абавязкова, інакш не можа быць,  гэта ўсё скончыцца і пахаладае, ну хаця б да 25.
Галоўнае, тады ўспомніць, што сітуацыя ўжо страціла званне крытычнай і трэба вяртацца да прывычнага стылю.
Пра мужчын жа можна змоўчаць. У іх – амаль без варыянтаў. Усё, што яны могуць сабе дазволіць – хіба пакінуць дома гальштук і пінжак. У шортах жа на работу не з’явішся. Дык, яны ж мужчыны – няхай і трываюць.
Наталья ЕГОРКИНА.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *