Падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі Віцебскай вобласці ў 2021 годзе пачнуць ажыццяўляць прыём грамадзян з 5 сту-дзеня.
2 студзеня (субота) аб’яўлены нерабочым днём – у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2019 г. №464 унесена змяненне ва Указ ад 26.03.1989 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
4 студзеня (панядзелак) у падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі – выхадны дзень.
Таксама інфармуем, што ў адпаведнасці з графікам работы падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў у 2021 годзе пераносы рабочых дзён ажыццяўляцца не будуць.
Рабочымі днямі з’яўляюцца 8 студзеня (пятніца), 16 студзеня (субота) і 15 мая (субота); выхаднымі – 11 студзеня (панядзелак) і 10 мая (панядзелак).
Алена ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Шумілінскага РАУС.