У полі зроку – Каўлякоўскі і Светласельскі сельсаветы
16 студзеня, у панядзелак, з 11.00 у рамках правядзення Дня работы з насельніцтвам у Каўлякоўскім сельсавеце будзе праходзіць аб’езд населеных пунктаў сельсавета з наведваннем асобных аб’ектаў.
У гэты ж дзень у 14.00 у зале пасяджэнняў райвыканкама будуць падведзены вынікі і абмеркаваны праблемы, узнятыя падчас правядзення падворнага абходу ў Каўлякоўскім сельсавеце.
На нарадзе таксама будзе заслухана справаздача старшыні Светласельскага сельвыканкама аб выкананні пратакола даручэнняў, дадзенага па выніках правядзення падворнага абходу населеных пунктаў гэтага сельсавета ў снежні мінулага года.
Надрукавана ў №4 ад 12.01.2012 г.