На заседании районного штаба по благоустройству обсудили план мероприятий на 2012 год

Общество Президент

Шумилино с высоты птичьего полёта

Задача адна – парадак
9 студзеня члены раённага штаба па добраўпарадкаванні сабраліся на сваё першае ў гэтым годзе пасяджэнне. Пасяджэнне праходзіла пад старшынствам кіраўніка раённага штаба А. П. Быкава.
Члены штаба абмеркавалі выкананне абласных і раённых мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні за 2011 год. Было вырашана падвесці вынікі выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў у студзені бягучага года і на пасяджэнні райвыканкама ў лютым.
Старшыням сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна штаб рэкамендаваў да 15 студзеня бягучага года распрацаваць праекты Праграмы па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў і Плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў раёна на 2012 год.
На пасяджэнні быў абмеркаваны таксама парадак работы раённага штаба па добраўпарадкаванні на бягучы год.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №4 ад 12.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *