У москвичей и петербуржцев есть традиция — на новый год ходить в баню в деревне Черчицы Шумилинского района

Край шумілінскі Экономика

З Новым годам, з лёгкай парай!
Апошнім часам модна ў Беларусі сустракаць Новы год на прыродзе, напрыклад, у аграэкасядзібах, дзе побач – лес, прастор і напаленая лазенька. Едуць у аграсядзібы не толькі з Беларусі, а і з замежжа. Так, на навагоднія святы прыязджалі госці ў Ерашова і ў “Дзвінскі рай”, што ў вёсцы Чэрчыцы.
Да Антаніны Шэдзько ў Ерашова прыехала два чалавекі, памыліся ў лазні. Як адзначае гаспадыня, пыталіся многія. “У гасцявым доміку пакуль што ацяпляецца толькі першы паверх, — дзеліцца Антаніна Расціславаўна, — вось і прыйшлося адмаўляць вялікім кампаніям”.
А вось у “Дзвінскім раю” з 28 снежня быў аншлаг. Амаль дваццаць адпачываючых прыехала сюды, асаблівай папулярнасцю карысталася руская лазня. Былі турысты з Беларусі і з Расіі (Масквы і Санкт-Пецярбурга). «Ужо некалькі год запар прыязджаюць адны і тыя ж “навагоднія” турысты, — усміхаецца гаспадыня Лідзія Пацябенька. – Для іх гэта стала навагодняй традыцыяй». Праўда, сёлета непасрэдна на святкаванне Новага года ніхто не застаўся – надвор’е не тое было.
Не пуставаў “Дзвінскі рай” і на праваслаўныя Каляды. Памыцца і адпачыць сюды прыехалі пяць чалавек. Спадзяецца Лідзія Мікалаеўна, што будуць ахвочыя сустрэчы ў “Дзвінскім раю” і Стары Новы год.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.1012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *