Пажар дома ў Слабадзе
13 лістапада ў 18.37 у цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра загаранне дома ў аграгарадку Слабада Сіроцінскага сельсавета.
Пажарам знішчаны дах, пашкоджана столевае перакрыцце, сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія падпалу.
МНС нагадвае: калі вы сталі сведкамі пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі, не заставайцеся раўнадушнымі – неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 ці 112 і паведамляйце выратавальнікам пра здарэнне.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.