Узгадалі кастрычнік 1917 года
6 лістапада ў Шуміліне прайшлі ўрачыстасці з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
Сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Віктар Бабічаў расказаў пра сацыяльныя здабыткі і дасягненні, што атрымалі працоўныя пасля рэвалюцыі. Сёння па-рознаму адносяцца да гэтай падзеі, але Кастрычніцкая рэвалюцыя застаецца нашай гісторыяй, якую нам неабходна памятаць і шанаваць, падкрэсліў Віктар Бабічаў.
Прадстаўнікі прадпрыемстваў раёна, грамадскіх арганізацый, жыхары райцэнтра ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Уладзіміру Леніну і на брацкія могілкі.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №88 ад 10.11.2020 г.