Шумилинские моряки-надводники вспомнили свою службу в ВМФ

Новости Общество

Маракі-надводнікі, са святам!

30 кастрычніка афіцыйнае свята адзначаюць маракі-надводнікі, браткі з эсмінцаў і крэйсераў, вялікіх дэсантных і вялікіх процілодачных караблёў і г. д., што баразняць моры і акіяны на паверхні вады па ўсім зямным шары. Шумілінскі маракі не маглі застацца ў баку ад такой падзеі, і, нягледзячы на непагодлівы асенні дзень, больш за дзясятак марскіх душ сабраліся на нашай ваенна-марской базе ля марскога каменя на Шумілінскім возеры.

На ўрачыстасці сабраліся не толькі маракі, якія служылі на надводных караблях Ваенна-марскога флоту, але і прадстаўнікі іншых флоцкіх падраздзяленняў: марскія пехацінцы, марскія авіятары, падводнікі. Мы ўсе былі ўзаемазвязаны адной галоўнай задачай – абаронай нашай вялікай агульнай Радзімы СССР.

Адбылося падняцце ваенна-марскога сцяга, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ваенных маракоў капітан другога рангу запасу Віктар Прыходзька звярнуўся да прысутных з прамовай, пасля чаго ўшанавалі маракоў, узнагародзілі памятнымі дыпломамі і граматамі.
На жаль, не ўдалося спусціць на ваду ў апошні паход у гэтым сезоне наш флагманскі карабель, ял «Падводнік Іспянкоў», – перашкодзіла надвор’е, дождж. Але нічога, будзем чакаць новага сезона…
На наступны дзень прадстаўнікі ваенных маракоў-ветэранаў Шуміліншчыны прынялі ўдзел у зборы Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз ваенных маракоў» у Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны, побач з былой марской школай ДТСААФ. Прагучалі віншаванні, ушанаванні жывых, а таксама тых, хто, на жаль, пайшоў з жыцця. Пакуль мы ходзім па зямлі, у нас жыве памяць пра гады марской службы, і спадарожны вецер дапамагае нам пераадольваць прастору пад назвай жыццё.
Эдуард КРЫГІН.
Апублікавана ў №87 ад 06.11.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *