6,5 тыс. саженцев ели и 1000 берёзы посадил Шумилинский лесхоз вместе с волонтёрами во время акции «Чистый лес»

Главное Новости Экология

Будзь чыстым, лес!

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» прайшла ў мінулыя выхадныя па ўсёй краіне, у тым ліку і на Шуміліншчыне

Добраахвотная акцыя «Чысты лес» ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі і ладзілася ў нашай краіне ў дзясяты раз. Кампанія па навядзенні парадку сёлета прымеркавана да Года малой радзімы і мела на мэце дапамагчы лясгасам ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі будаўнічых і бытавых адходаў, смецце ў лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў, у месцах масавага адпачынку.
Акцыю ў нашым раёне падтрымалі работнікі лясгаса, Казьянскага, Обальскага і Мікалаеўскага лясніцтваў, вучні Шумілінскай СШ №2 і Мішневіцкай школы, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Удзельнікі акцыі, узброіўшыся пальчаткамі і смеццевымі мяшкамі, у першую чаргу займаліся добраўпарадкаваннем месцаў масавага адпачынку грамадзян і прыдарожных палос.
Восень – вельмі спрыяльны час для пасадак лясных культур. Таму лесаводы Шуміліншчыны выкарысталі акцыю для гэтай высакароднай справы. Па падліках намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгаса Людмілы Доктаравай, леснікамі сумесна з валанцёрамі было высаджана ў мінулую суботу 6,5 тысячы штук саджанцаў елкі еўрапейскай і 1 тысяча штук бярозы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №83 ад 23.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *