У цэнтры ўвагі – пытанні лічбавай сувязі і інфарматызацыі

Новости Общество

Пытанні лічбавай сувязі і інфарматызацыі

На мінулым тыдні наш раён наведаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Павел Ткач, які прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама і правёў у будынку Шумілінскага ўчастка электрасувязі выязны прыём і «прамую тэлефонную лінію».


У сустрэчы прымалі ўдзел дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Сяргей Максак, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, кіраўнікі падведамасных раённых службаў Юрый Маскалькоў і Алеся Новікава.
Па папярэдніх дадзеных, з 1 студзеня мяркуецца ўвядзенне Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы, якая прадстаўляе комплекс інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, прызначаных для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў (фізічных і юрыдычных асоб) з прымяненнем ідэнтыфікацыйных карт (ID-карт) – для аказання ім электронных паслуг, у тым ліку адміністрацыйных працэдур. У сувязі з гэтым атрымаць кансультацыю ў Паўла Мікалаевіча па пытаннях практычнага ўкаранення і функцыянавання БІСРС завітаў кіраўнік спраў райвыканкама Сяргей Белагалоў. Некаторыя службы райвыканкама павінны будуць быць гатовыя прымаць грамадзян з біяметрычнымі картамі, якія згодна з новым заканадаўствам будуць выдавацца замест звычайных пашпартоў.
Паступіў да першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі П. М. Ткача зварот ад жыхара райцэнтра. У ім – просьба разгледзець пытанне аб пашырэнні спісу базавага пакета эфірнага тэлебачання і ўключэння ў яго склад тэлевізійнага канала «Віцебск». Па словах Паўла Мікалаевіча, пытанне будзе вывучана і абмеркавана ў Міністэрстве, заяўнік атрымае афіцыйны адказ.
Пасля прыёму і «прамой лініі» ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў развіцця лічбавай, электрычнай і паштовай сувязі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №76 ад 29.09.2020 г.

Павел Ткач і Юрый Маскалькоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *