Дэпутат Аляксандр Капшуль зрабіў падарункі Обальскай школе і прытулку

Новости Образование Общество

Дэпутат у Обальскай школе і прытулку

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 38 А. Г. Капшуль, дырэктар РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» – часты госць у раёне. Аляксандр Георгіевіч прымае ўдзел у многіх мерапрыемствах, якія ладзяцца на Шуміліншчыне, аказвае дапамогу і падтрымку арганізацыям. На мінулым тыдні А. Г. Капшуль правёў сустрэчу з працоўным калектывам Обальскай сярэдняй школы і прыём грамадзян.

Аляксандр Капшуль з дырэктарам сацыяльнага прытулка Наталляй Крыўко і начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Валянцінай Мяньковай.

Тут яго таксама добра ведаюць, ён не раз аказваў садзейнічанне ў вырашэнні жыццёвых пытанняў абальчан. Яму ўдзячныя за разуменне і падтрымку работнікі ўстаноў адукацыі. Падчас сустрэчы дырэктар школы Іна Чарнічэнка ад імя ўсяго калектыва падзякавала госцю за полікарбанатную цяпліцу, якую дэпутат падарыў школе для вырошчвання агуркоў і памідор як для сталовай, так і для продажу насельніцтву і папаўнення такім чынам пазабюджэтнага рахунку.
Падзякавала за пастаянную дапамогу дырэктар сацыяльнага прытулка Наталля Крыўко і запрасіла дэпутата паглядзець, як змянілася ўстанова з моманту яго апошняга візіту. Гэтым летам А. Г. Капшуль падтрымаў прытулак халадзільнай і маразільнай камерамі, так неабходнымі ўстанове.
Усе разам прайшліся па кабінетах і пакоях прытулка, заўважыўшы, наколькі па-дамашняму ўтульныя і камфортныя ўмовы створаны тут для дзетак.
Напрыканцы сустрэчы Аляксандр Георгіевіч пажадаў усім міру, здароўя і дабрабыту.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №74 ад 22.09.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *