Старажыл прадпрыемства
Гэта пра бухгалтара-касіра лясгаса Таццяну Раманенку так кажуць калегі. Яна адна з нямногіх, хто мае самы багаты стаж работы ў лясгасе. І вопыт, зразумела таксама.
Магчыма, менавіта таму яе ніколькі не пужае тое, што нагрузка расце. За столькі год яна вывучыла і разабралася ва ўсіх тонкасцях работы і выпрацавала свой дакладны алгарытм у пералічэннях, банкаўскіх плацяжах, прыходна-расходных касавых аперацыях, авансавых справаздачах, казначэйстве. Наогул па сваёй натуры Таццяна Раманенка вельмі арганізаваны чалавек, скрупулёзны, абавязковы, уважлівы. Так і павінна быць, калі размова ідзе пра фінансы буйнога прадпрыемства.
«Адчуваецца павага да людзей з боку кіраўніцтва, – кажа Таццяна Леанідаўна. – Для нас створаны камфортныя ўмовы працы і адпачынку, мы забяспечаны дастойнай зарплатай. І гэта надае жадання працаваць вынікова».
Апублікавана ў №73 ад 18.09.2020 г.