Возіць лес
У лютым споўніцца 5 год, як Алег Ткачоў уносіць свой пасільны ўклад у развіццё і працвітанне лясгаса. Трапіць на прадпрыемства вадзіцелем лесавоза, прызнаецца Алег Сяргеевіч, было марай жыцця.
Многія знаёмыя гаварылі, што тут ёсць магчымасць зарабіць добры рубель. Праўда, «пахаць» трэба будзе. Гэтая акалічнасць яго не пужае: не з баязлівага дзясятка. Ён не лічыцца з часам, кроў з носу, а запланаваныя 4-5 рэйсаў выканае, нават калі гэта будзе і апоўначы.
Тры першыя гады Алег Ткачоў працаваў на старым МАЗе, зарабляў, так сказаць, аўтарытэт, назапашваў вопыт. Старанні вадзіцеля і яго адносіны да справы былі заўважаны і ацэнены – два гады А. Ткачоў кіруе новенькім лесавозам. Так што працуе з яшчэ большым энтузіязмам, апантанасцю і настроем.
Апублікавана ў №73 ад 18.09.2020 г.