19 верасня – раённы суботнік
19 верасня абвешчаны раённы суботнік па санітарнай ачыстцы населеных пунктаў, навядзенні парадку на ўласных і замацаваных тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Грашовыя сродкі, заробленыя на працоўных месцах у дзень суботніка, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку тымі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, у дабраахвотным парадку пералічваюцца на рахунак фінансавага аддзела райвыканкама.
Грашовыя сродкі накіроўваюцца на добраўпарадкаванне аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы і населеных пунктаў раёна, рамонт вайсковых пахаванняў, правядзенне культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў.
Апублікавана ў №72 ад 15.09.2020 г.