Юридическая консультация: вступаем в права наследования

Вопрос-Ответ Закон

Спосабы прыняцця спадчыны

Дзеючым заканадаўствам устаноўлены аднолькавы парадак прыняцця спадчыны для наследнікаў – па закону і па завяшчанню.                           Першы спосаб – юрыдычны – шляхам падачы па месцы адкрыцця спадчыны заявы аб прыняцці спадчыны альбо аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну. Заява падаецца натарыусу ці іншай упаўнаважанай асобе, якая мае права выдаваць пасведчанне аб праве на спадчыну.        Другі спосаб – фактычнае прыняцце. Прызнаецца: наследнікам, які фактычна прыняў спадчыну, з’яўляецца той, хто прыняў меры да захавання маёмасці, за свае сродкі ўтрымліваў маёмасць, аплачваў за свой кошт даўгі спадчынадаўцы. Можа быць прызнаны фактычна прыняўшым спадчыну наследнік, які пражываў сумесна са спадчынадаўцам, не адмовіўся ад спадчыны і працягвае карыстацца маёмасцю пасля адкрыцця спадчыны.                                                                                                                          Дакументамі, якія пацвярджаюць фактычнае ўступленне ў валоданне спадчыннай маёмасцю, з’яўляюцца:

– даведка з арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду;

– дакумент, які пацвярджае расходы на ўтрыманне маёмасці;

– копія ўступіўшага ў законную сілу рашэння суда аб устанаўленні факту прыняцця спадчыны;

– іншыя дакументы, якія пацвярджаюць фактычнае ўступленне ў валоданне ці кіраванне спадчыннай маёмасцю.

А. ХАСРАТАВА, дзяржаўны натарыус дзяржаўнай натарыяльнай канторы.

Надрукавана ў №1 ад 4.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *