Перевёз тысячу тонн зерна

Новости Сельское хозяйство

Другі раз – тысячнік

Сёлетняя перамога для механізатара УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Дзмітрыя Буржынскага стала нечаканай. Мужчына і не спадзяваўся, што на сваім МАЗе-555 перавязе тысячу тон збожжа. Але ўраджай не падвёў, асабліва ўрадзіла трыцікале, пры ўборцы якога паспяваў зрабіць ад жніўнага поля да зернятоку па 10 рэйсаў за дзень. «Працую на прадпрыемстве дваццаць гадоў, а вось вадзіцелем-тысячнікам стаў у другі раз, для мяне сёлетні год знамянальны», – усміхаецца мужчына.
Павіншаваць Дзмітрыя, як і яго калег-камбайнераў, прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Яна ўручыла лідару грамату, прэмію і падарунак, пажадала далейшых поспехаў.
* * *
Нядаўна стала вядома прозвішча яшчэ аднаго тысячніка на перавозцы збожжа – гэта механізатар КУСГП «Ульскі» Ігар Барысевіч. Ён працаваў на палетках у сваёй гаспадарцы, а некалькі дзён таму на накіраванні Полацкай інтэграцыйнай структуры, куды адносіцца гаспадарка, адправіўся на МТЗ на адвозку зерня ва Ушацкі раён, дзе і стаў тысячнікам. Лідара жніва з падарункамі і хлебам-соллю павіншавалі на полі прадстаўнікі Полацкага аграпрамысловага аб’яднання. За добрую работу атрымаў механізатар грамату і матэрыяльную падтрымку ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №68 ад 01.09.2020 г.

Дзмітрый Буржынскі стаў тысячнікам другі раз у жыцці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *