Продукция цеха деревообработки Шумилинского УП ЖКХ идёт » колёс»

Новости Экономика

Для сябе і на продаж

У цэху дрэваапрацоўкі УП ЖКГ Шумілінскага раёна працуюць 5 чалавек. Нягледзячы на невялікую колькасць работнікаў, яны паспяваюць вырабіць прадукцыю як для патрэб прадпрыемства, так і на продаж.

Дзмітрый Андрэеў (справа) і рамшчык Аляксей Данчанка.

«Другое жыццё цэх дрэваапрацоўкі атрымаў два гады назад, – расказвае галоўны інжынер УП ЖКГ Максім Русецкі. – Менавіта тады набылі сучасную лентачную пілараму. На новым абсталяванні можна распілоўваць дошку любога памеру і любога сячэння. Такая ўніверсальнасць – вялікі плюс. Практычна адразу пачалі супрацоўнічаць з Шумілінскім лясгасам, звычайна штомесяц для іх робім каля ста кубоў 55-міліметровай дошкі».
Работнік цэха Дзмітрый Андрэеў адзначыў, што цэх не працуе на склад, прадукцыя запатрабавана «з колаў».

«У камунальнай службы заўсёды ёсць попыт на прадукцыю з дрэва, – расказвае хлопец. – Апошнім часам шмат робім для рамонту дзіцячых пляцовак і для добраўпарадкавання зоны адпачынку на Шумілінскім возеры. Альтанкі, арэлі – усё гэта зроблена спецыялістамі нашага цэха. Таксама вырабляем дзверы, накрыўкі для калодзежаў і іншае – пераважна для патрэб нашых падраздзяленняў на сяле».
А вось з больш значных аб’ектаў работнікі цэха з гонарам назвалі лазню ў аграгарадку Светласельскі. Там практычна ўсё – справа іх рук. І парылка, і сама лазня. Дошкі выбіраліся адмысловыя, рабілася ўсё строга да міліметраў. Як самі кажуць, лазня ў Светласельскім – «наша дыпломная работа».
Ёсць і тэрміновыя заказы ў цэху дрэваапрацоўкі. Так, напрыклад, улетку вырабілі 100 метраў агароджы для Слабадской школы. «Не бяда, што часам працоўны дзень можа затрымацца на некалькі гадзін, – усміхаюцца работнікі. – Калі твая работа патрэбна людзям, то і працаваць у задавальненне».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №68 ад 01.09.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *