Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Дарагія землякі!
Адрываючы апошнія лісткі календара, мы ўзважваем вынікі пражытага, вызначаем планы на будучае.
Адыходзячы ў гісторыю 2011 год быў па-свойму значным для кожнага з нас, ён апраўдаў многія нашы надзеі, ажыццявіў планы, заклаў падмурак для далейшых поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.
Імкнучыся працаваць сумленна і аддана, пражылі мы яго годна. На Шуміліншчыне рэалізуецца шэраг праграм сацыяльнай накіраванасці, вялікая работа вядзецца па добраўпарадкаванні, будаўніцтву жылля, абнаўленні матэрыяльнай базы сацыяльнай сферы, сельскай гаспадаркі, стварэнню новых працоўных месцаў, па шэрагу іншых накірункаў. Працаўнікамі сельскай гаспадаркі забяспечаны прырост у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, сабраны багаты ўраджай зерневых і зернебабовых культур.
Усё, чаго мы дасягнулі, бясспрэчна, рабілася і робіцца на карысць усіх і кожнага жыхара раёна. Многае з задуманага нам удалося рэалізаваць дзякуючы ўзважанай, накіраванай на ўстойлівае развіццё палітыкі дзяржавы, а таксама дзякуючы працавітасці і мэтанакіраванасці жыхароў нашага раёна.
Напярэдадні Новага года словы асаблівай удзячнасці хочацца выказаць працоўным калектывам, рабочым прамысловых, будаўнічых прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркі, прадпрымальнікам, работнікам культуры, педагогам, урачам, супрацоўнікам права-ахоўных і іншых органаў, грамадскім арганізацыям.
Упэўнены, што надыходзячы 2012 год будзе адзначаны далейшым ростам дабрабыту людзей, рухам уперад у галінах эканомікі, сацыяльнай сферы, важкіх пераўтварэнняў на вёсцы.
Каб жыць лепш, кожны з нас павінен працаваць творча, клапаціцца пра сваю сям’ю, дом, дзяржаву, усяляк іх умацоўваць.
Дарагія землякі! Новы год – гэта не проста пачатак адліку ў календары, гэта новыя надзеі, поспехі і перамогі, новыя пачуцці, якія робяць нас больш мудрымі, а наша жыццё – цікавым і змястоўным.
Няхай 2012 год прыйдзе да нас з мірам і дабром, верай і надзеяй, цеплынёй і любоўю. Няхай ён стане годам добрых спраў і ўдач, ажыццяўлення надзей і творчых задум.
З Новым годам, дарагія сябры! З новым шчасцем!
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2011 г.