Плаціць прыйдзецца па поўнай
У пачатку тыдня адбылося пасяджэнне раённай камісіі па пытаннях рэалізацыі дэкрэта №3 «Аб занятасці насельніцтва», якое правяла старшыня камісіі кіраўнік раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.
Камісія зацвердзіла спісы грамадзян, аднесеных да катэгорыі занятых у эканоміцы. Гэтыя грамадзяне прадставілі дакументы, якія пацвярджаюць іх работу ў Беларусі ці за межамі краіны, займаюцца вытворчасцю прадукцыі раслінаводства на зямельных участках ці рамеснай дзейнасцю., а таксама навучаюцца ў ВНУ краіны вочна.
Адзін грамадзянін быў вызвалены ад платы за гарачую ваду па поўным кошце з-за цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Былі удакладнены спісы грамадзян, якія трапілі ў базу незанятых у эканоміцы і з’яўляюцца плацельшчыкамі камунальных паслуг. Таксама быў зацверджаны спіс грамадзян, якія не прадставілі дакументы, пацвярджаючыя іх занятасць у эканоміцы для накіравання ў райвыканкам. Менавіта райвыканкама зацвярджае спісы грамадзян, якія аплачваюць паслугу гарачага водазабеспячэння па кошце, які поўнасцю пакрывае выдаткі на яе вытворчасць. На трэці квартал бягучага года ў гэта спіс трапілі пяць жыхароў раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №59 ад 31.07.2020 г.