17 ліпеня – Дзень утварэння Шумілінскага раёна!

Главное Край шумілінскі Новости


Дарагія жыхары Шумілінскага раёна!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём утварэння Шумілінскага раёна!
Гэтае свята мы сустракаем з гонарам і радасцю за поспехі і дасягненні ў наш час. Мы памятаем гістарычнае мінулае нашага краю і з надзеяй і ўпэўненасцю глядзім у будучыню роднай зямлі.
Стабільна працуе сфера сельскай гаспадаркі, умацоўваецца эканамічны патэнцыял раёна, дынамічна развіваецца сацыяльна-культурная сфера.
Галоўным дасягненнем былі і застаюцца людзі – добразычлівыя, працалюбівыя, энергічныя і таленавітыя. Сёння мы аддаём даніну павагі старэйшаму пакаленню, усім, хто доўгія гады працаваў на карысць нашага рэгіёна.
Дастойна працягвае слаўныя традыцыі Шуміліншчыны моладзь, якая дабіваецца высокіх вынікаў і яркіх перамог у вучобе і працы, творчасці і спорце, паспяхова прадстаўляе свой родны край на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных узроўнях.
Ад усёй душы жадаем вам шчасця, здароўя і дабрабыту, поспехаў у вялікіх і малых справах, упэўненасці ў заўтрашнім дні! А нашаму раёну – шчаслівай будучыні, новых дасягненняў, далейшага развіцця і працвітання!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №55 ад 17.07.2020 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *