Зялёнае  жніво ў  разгары

Сельское хозяйство Экономика

Пакуль стаіць добрае надвор’е, ва ўсіх гаспадарках раёна фарсіруюць работы па нарыхтоўцы кармоў. На мінулым тыдні мы пабывалі на касавіцы ў КУСГП «Ульскі».

На полі ля вёскі Тарасёнкі на МТЗ з касілкай рупіцца адзін з вопытных механізатараў Дзмі-трый Цярэнцьеў .

– У «Ульскім» працую 17 гадоў, – кажа Дзмітрый. – Розныя  травы касіў, розныя ўраджаі бачыў. Вось на гэтым полі пасеяна канюшына з цімафееўкай. Трава густая, пракосы важкія атрымліваюцца. Добры ўраджай ва ўрочышчах Бубалі і Дубрава, дзе працаваў некалькі дзён таму.

Дзмітрый Цярэнцьеў скошвае за дзень па 14-15 гектараў, перавыконвае даведзенае заданне на 5-6 га. У перадавіках таксама Генадзь Кадукоў і Генадзь Козік, якія  падчас нашага прыезду працавалі на кормаўборачных камбайнах на палетках за Дубравай.

– Зялёнае жніво ідзе звычайнымі тэмпамі. Людзі ведаюць сваю работу, настроены на пазітыўны лад, таму з пастаўленымі задачамі на касавіцы справімся, – упэўнены намеснік дырэктара па вытворчасці Ігар Сідараў. – Трымаем цесную сувязь з іншымі гаспадаркамі. Напрыклад, наш МТЗ з касілкай нядаўна дапамагаў два дні на палетках УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», адкуль узамен нам прыслалі трактар на адвозку.

Дапамагае гаспадарцы і Полацкая інтэграцыйная структура. Перад нарыхтоўкай кармоў падтрымалі запчасткамі і саляркай.

 

На раніцу ўчарашняга дня было скошана першым укосам 4796 гектараў траў (48% да патрэбнага), нарыхтавана 26432 тоны сенажу і 563 тоны сена. З кожным днём у раённую зводку дадаюцца ўсё новыя лічбы. Зялёнае жніво ў разгары.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *