І  доўг,  і  прызванне  – чалавечага  жыцця  выратаванне

Здоровье Общество

Коллектив врачей Шумилинской ЦРБ. Фото начала 1990-х годов.

З  удзячнасцю  за  сумленную  працу

Дзень медыка – свята ўсенароднае. Няма больш высокай каштоўнасці, чым здароўе і паўнацэннае жыццё чалавека. Прафілактыка, лячэнне, выратаванне жыццяў – для нас, медыкаў, – абавязковая паўсядзённая справа. Большасць медыцынскіх работнікаў – гэта добрасумленныя, кваліфікаваныя спецыяліс-ты, якія карыстаюцца аўтарытэтам сярод жыхароў нашага раёна. Так, урачы Мікалай Серабро, Алена Трубачова, Вадзім Кліменцьеў, Таццяна Іванова сёлета ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскай вобласці. Падзяку Міністэрства аховы здароўя атрымала старшая медсястра паліклінікі Алена Мінава. Ганаровай граматай райвыканкама адзначана старшая медсястра рэанімацыйна-анестэзіялагічнага аддзялення Марына Мацюшкова.

Пачатак на 1-й стар.)

Раённы Савет дэпутатаў узнагародзіў Ганаровай граматай старшую медсястру фізіятэрапеўтычнага аддзялення Раісу Каўгунову.

Напярэдадні святочнага дня нельга не ўспомніць пра нашых ветэранаў і выказаць ім асаблівую ўдзячнасць за іх сумленную працу і адданасць прафесіі. На жаль, ужо няма побач з намі Яўгена Маёрава, Алены Заброцкай, Вікторыі Дунке, Кацярыны Палоўнікавай, Аркадзя Далжанкова, Генадзя Леснічэнкі, Эдуарда Каразеева, Ганны Лосевай, Ніны Гарбачовай, Галіны Калінінай.

Шмат цёплых слоў хочацца сказаць у адрас ветэранаў-урачоў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку – Валянціне Путавай, Галіне Селіхановіч, Валянціне Віеру, Ларысе Чупруковай, Ларысе Вішнеўскай, Лідзіі Кандрацьевай, Асі Кім, Ліліі Завадскай, Наталлі Гапоненцы, Галіне Леснічэнцы, Веры Сіўцовай, Віктару Чупрукову. А таксама медыцынскім сёстрам, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку – Тамары Бужынскай, Вользе Братавай, Ганне Сударыкавай, Лёлі Дрэвінай, Веры Кітовай, Любові Чарновай, Тамары Бадзешчанкавай, Еўдакіі Васільевай, Галіне Данчанцы, Галіне Скрыпкінай, Валянціне Чыжыкавай, Любові Дземянёвай, Ларысе Ганчаровай, Тамары Калеснікавай, Любові Карняковай і многім іншым.

Мы ўдзячныя ветэранам за вопыт, які яны перадалі маладому пакаленню медыкаў. Служэнне медыцыне шумілінцы перадаюць з пакалення ў пакаленне. У сістэме аховы здароўя працуюць дынастыі Леснічэнкаў, Віеру, Барадзіных, Кліменцьевых, Селіхановіч, Дабравольскіх, Кулецкіх, Балашковых, Волкавых.

Выказваем удзячнасць усім медыцынскім работнікам за адданасць справе, імкненне дапамагчы людзям і віншуем усіх медработнікаў і ветэранаў аховы здароўя з прафесійным святам. Жадаем здароўя, шчасця вам і вашым блізкім.

Адміністрацыя, прафсаюзны камітэт і ветэранская арганізацыя Шумілінскай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *