Криминал. Происшествия. 421 рубль заплатит браконьер за двух окуней и щуку

Происшествия

Фото из открытых источников носит иллюстративный характер

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Электраінструменты

У адной з кватэр новабудоўлі па завулку Угнявёнка ў райцэнтры пабывалі злодзеі. Яны адціснулі дзверы, зайшлі ў памяшканне і ўкралі адтуль электраінструменты, якія належаць будаўнічай арганізацыі. Урон ацэнены на 277 рублёў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах знайшлі злодзея, ім аказаўся непрацуючы жыхар райцэнтра. Украдзенае знойдзена і канфіскавана. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што яму пагражае, – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Рыба

У РАУС паступіла паведамленне ад інспектараў Віцебскай абласной інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету аб тым, што ў Заходняй Дзвіне ля вёскі Улазавічы мясцовы жыхар займаўся незаконнай лоўляй рыбы. Злавіў  двух акунёў і аднаго шчупака сеткай.  Прыроднаму асяроддзю нанесены ўрон  памерам у 421 рубель. Максімальнае пакаранне, што пагражае браканьеру, – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Снарад

Жыхарка Дворышча паведаміла ў міліцыю, што паблізу вёскі знайшла снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Снарад абясшкоджаны і знішчаны.

На кані

На аўтадарозе Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар нашага раёна, які ехаў на гужавым транспарце ў стане алкагольнага ап’янення, пры павароце налева не ўступіў дарогу аўтамабілю «Хундай», які рухаўся ў спадарожным накірунку. У выніку ДТЗ гужавая павозка і аўтамабіль сутыкнуліся, абодвум транспартным сродкам патрэбны рамонт. Конь атрымаў значныя траўмы. На кіроўцу гужавой павозкі складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф памерам у 3 БВ.

Без правоў

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на дарозе работніка КУСГП «Мішневічы», які ехаў на МТЗ-82, не маючы правоў кіравання транспартным сродкам. За гэта мужчыну пагражае штраф памерам у 3 БВ. Да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнута і службовая асоба, якая выпусціла МТЗ на лінію  і дапусціла да работы чалавека без правоў.

Маніторынг

Супрацоўнікі ДАІ падчас маніторынгу стану вуліц і дарог райцэнтра выявілі, што работнікі ААТ «Белсувязьбуд», якія працавалі на вуліцы Будаўнікоў у Шуміліне, паставілі адпаведныя дарожныя знакі толькі часткова. Гэта стварыла небяспеку для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Службовая асоба прадпрыемства прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Пагражае штраф да 4 БВ.

Мотаблок

Жыхар в. Гаравыя ў нецвярозым стане ехаў на мотаблоку па Обалі. Не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Складзены адміністрацыйны пратакол. Пагражаюць штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на тры гады.

Падрыхтавала

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *