Дыяпазон клопатаў пашырыўся
Дыяпазон клопатаў будаўнічай брыгады УП “Шумілінскі райаграсервіс” вельмі вялікі. Іх прыбыло, калі да абслугоўваючай арганізацыі далучылі землі былога калгаса імя Леніна. Але тады яшчэ можна было мірыцца, а вось тры гады назад, з далучэннем “Добрынскага”, сітуацыя намнога ўскладнілася.
Для будаўнікоў (а кіруе службай дрэваапрацоўкі і будаўніцтва А. В. Селіванаў) клопатаў стала больш амаль што ўдвая.
Тым не менш тут не адчайваюцца. Перш за ўсё, вядуцца работы па падрыхтоўцы ферм да зімоўкі. І сіламі сваіх рабочых, і будаўнікоў з Віцебска, якія вядуць рэканструкцыю цялятніка на цэнтральнай ферме ў аграгарадку Светласельскі, на МТФ у вёсцы Паратоўка. Многае зроблена, хаця нямала яшчэ належыць зрабіць.
Умела, з веданнем справы працуюць рабочы Аляксандр Дзмітрыевіч Васільеў, вадзіцель Уладзімір Фёдаравіч Кузьміноў, сталяр Мікалай Анатольевіч Цярцлоў, рамшчык Мікалай Аляксандравіч Бароўкін. І наогул брыгадзе па плячы рашэнне многіх надзённых задач.
Автор Николай МОРОЗ.
Опубликовано в №60 от 06.08.2010