Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны раёна!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з прафесійным святам — Днём меліяратара!
Дзякуючы вам рацыянальна выкарыстоўваецца зямельны фонд, пераўтвараюцца і паляпшаюцца краявіды.
Выконваючы гэтую нялёгкую працу, меліяратары значна палягчаюць работу аграпрамысловага комплексу, дапамагаюць захоўваць урадлівасць глебы і рашаць экалагічныя праблемы.
Створаныя працай некалькіх пакаленняў меліярацыйныя сістэмы, гідратэхнічныя збудаванні працягваюць служыць людзям.
Асаблівыя словы ўдзячнасці вэтэранам меліярацыі, якія самааддана ўдзельнічалі ў мадэрнізацыі, назапашвалі перадавы вопыт гаспадарання і перадавалі яго моладзі.
Жадаем моцнага здароўя, дасягнення мэтаў, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Надрукавана ў №43 ад 05.06.2020 г.